У бліжэйшыя дні ў Беларусі ўсталюецца сапраўднае зімовае надвор’е. На працягу наступных сутак будзе воблачна, з праясьненьнямі.

Месцамі чакаюцца сьнег і нямоцная завіруха. Раніцай 31 студзеня жыхары Магілёву адчуюць на сабе сапраўдны студзеньскі мароз: тэмпература паветра апусьціцца да мінус 22 градусаў.

Найцяплей будзе ў Берасьці, дзе ў той самы дзень будзе назірацца плюсавая тэмпература паветра.

Паводле прагнозаў сыноптыкаў у пачатку лютага на пераважнай тэрыторыі Беларусі захаваецца марознае надвор’е.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?