Фота ФК Карпати (Львів).

Фота ФК Карпати (Львів).

Кіраўніцтва львоўскага клуба пасля ўчорашняй нарады ўсё ж прыняло адстаўку беларускага трэнера Алега Конанава, паведамляе football.ua.

Кантракт з трэнерам «Карпатаў» скасаваны па ўзаемнай згодзе. Боку ніякіх прэтэнзій адзін да аднаго не маюць.

Нагадаем, што Конанаў узначаліў львоўскія «Карпаты» у 2008-м годзе і ў якасці галоўнага трэнера каманды правёў 126 афіцыйных матчаў. З іх 103 у чэмпіянаце Украіны (36 перамог, 34 нічыіх і 33 паразы пры розніцы мячоў 128–126), 7 у Кубку Украіны (4 перамогі, 3 паражэнні), 16 у Лізе Еўропы (6 перамог, 4 нічыі, 6 паражэнняў)

ФК «Карпаты» падзякаваў Алегу Георгіевічу за супрацоўніцтва і пажадаў далейшых поспехаў у трэнерскай кар’еры.

На гэты момант невядома, хто будзе рыхтаваць і выводзіць львоўскую каманду на бліжэйшы матч з «Крыўбасам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?