Пажар адбыўся ў будынку Нацыянальнага алімпійскага камітэта (спартовы комплекс «Алімп»), што на Плошчы Якуба Коласа ў Мінску (вул. Коласа, 2) з боку рэстарана «Лідо».

Да месца здарэння прыехала больш за дзясятак пажарных машынаў.

Паводле папярэдняй версіі, узгаранне адбылося ў вентыляцыйнай шахце. Былі, у прыватнасці, эвакуяваныя супрацоўнікі і наведнікі «Лідо».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?