Сур’ёзны крызіс плацежнага балансу ў Беларусі стаў вынікам вялікага аб’ёму мэтавага крэдытавання, хуткага росту пенсій і зарплат у бюджэтнай сферы і экспансійнай грашова-крэдытнай палітыкі. Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным 18 кастрычніка рэгіянальным эканамічным аглядзе Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця за кастрычнік.

Аналітыкі ЕБРР адзначылі, што замест таго каб дазволіць абнавіцца балансу ўнутранага і знешняга попыту пасля дэвальвацыі ў маі, беларускія ўлады выкарыстоўвалі адміністрацыйныя метады на валютным і спажывецкім рынках. На думку ЕБРР, такія захады толькі «ўзмоцняць крызіс».

Акрамя таго, эксперты ЕБРР адзначаюць, што крызіс у зоне еўра праз гандлёвыя і фінансавыя сувязі ўдарыць у наступным годзе па эканоміках краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?