Здарэньне адбылася пад Горадняй, на дарозе паміж Путрышкамі і Верцялішкамі. У кіроўцы прыгараднага маршруту здарыўся інсульт. Пасажыры аўтобуса не маглі яму дапамагчы, бо кабіна кіроўцы ў гэтым аўтобусе была ізаляваная ад асноўнага салёну. Кнопкі аварыйнага разблякаваньня дзьвярэй не працавалі.

У выніку гэтай паездкі тры аўто і аўтобус трапілі ў адхон аўтатрасы. Аўтобус спыніўся толькі пасьля таго, як ударыўся ў адбойнік перад верцялішкаўскім возерам. Некаторым ўдзельнікам ДТЗ спатрэбілася мэдычная дапамога. Вадзіцель аўтобуса знаходзіцца ў больніцы.

Здарэньне выявіла шматлікія праблемы з тэхнічным аснашчэньнем і якасьцю кадраў гарадзенскіх аўтапаркаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?