18.10.2011 / 16:30

У лідскім музеі аднавілі інтэр’ер «хрушчоўкі» 12

Акунуцца ў атмасферу 60-х можна ўсяго за 1000 рублёў.

Лідскі гісторыка-мастацкі музей прадставіў унікальны праект «Хрушчоўка 60-х», паведамляе lida.info. Праект уяўляе сабой пакой, аформленую ў стылі 60-х гадоў. «Хрушчоўкі» — панэльныя або цагляныя трох-пяціпавярховыя дамы, якія будаваліся ў СССР падчас праўлення Мікіты Сяргеевіча Хрушчова і атрымалі ў народзе яго імя. Цесната, нізкія столі, слабая гукаізаляцыя ўнутраных сцен — вось асаблівасці хрушчоўкі. У музеі сабралі практычна ўнікальныя рэчы і прадметы побыту таго часу, прадумалі інтэр’ер да дробязяў. Усё ў пакоі менавіта так, як было паўстагоддзя таму.

Час працы выставы: з 9.00 да 18.00. Выхадны: панядзелак.

Адрас: Гродзенская вобласць, г. Ліда, вул. Перамогі, 37а

Кошт квітка: 1 000 руб.

0
ц / Адказаць
18.10.2011 / 16:47
Па-мойму звычайная кватэра гарадзкой бабулі :)
0
моглевчанка / Адказаць
18.10.2011 / 17:10
Ой! Почему мебель темная? Если еще и не из опилок со шпоном, а целиком деревянная, - ху...ня! Что-то из 40 -50-ых. Мода была на осветление и создание видимости простора в малогабаритных квартирках. У нас сохранилось много больше вещей в семье того времени. А настоящий стиль был интересен. Застой, последовавший за оттепелью, людей увел в безвкусие и кич.
0
Тормаз / Адказаць
18.10.2011 / 19:01
У хрушчобах не было жалезных ложкаў. Тады, калі яны пачалі хрушчобамі называцца. А гэта проста дзеравенска-гарадская савецкая эклектыка.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру