Колькасць выбарчых акруг на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі 2012 года застанецца нязменным. Такую прапанову падтрымаў сёння Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы са старшынёй Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзіяй Ярмошынай.

Як адзначыла Лідзія Ярмошына, у сувязі з ростам насельніцтва ў Мінску існуе пэўная перанасычанасць выбарчых акруг, якія ўтвараюцца па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

Тым не менш на гэты момант Лукашэнка падтрымаў меркаванне Цэнтрвыбаркама не змяняць існуючую раскладку паміж выбарчымі акругамі, якія склаліся гістарычна, адпавядаюць межам адміністрацыйна-тэрытарыяльных дзяленняў.

Такім чынам, тая колькасць выбарчых акруг, якая ўтварылася на тэрыторыі кожнага рэгіёну і горада Мінска, пакуль застаецца нязменнай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?