Аўтары ліста выказваюць «глыбокую занепакоенасць утрыманнем пад вартай беларускіх грамадзянаў». У сваім лісце кангрэсмены згадваюць Міколу Статкевіча, Андрэя Саннікава, Змітра Бандарэнку, Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка, Аляксандра Францкевіча, Змітра Дашкевіча, Эдуарда Лобава, Паўла Севярынца, Мікалая Аўтуховіча і Алеся Бяляцкага.

«Дзяржаўны дэпартамент ЗША, ЕС, а таксама шматлікія міжнародныя і няўрадавыя арганізацыі неаднаразова выказвалі занепакоенасць станам грамадзянскіх і палітычных правоў у Беларусі. Паколькі гэтая занепакоенасць захоўваецца да гэтага часу, мы баімся, што Беларусь застанецца выгнанцам на міжнароднай арэне, на шкоду эканоміцы і насельніцтву Беларусі», — пішуць кангрэсмены.

Яны таксама адзначаюць: «Вызваленне незаконна асуджаных людзей і пакаранне тых, хто адказны за гэта, пашле ясны сыгнал беларускаму народу і міжнароднай супольнасці, што ваш урад не будзе мірыцца з парушэннем правоў чалавека і пагардай да дэмакратыі».

«Мы таксама ведаем, што беларусы адданыя прынцыпам і ідэям дэмакратыі, уключаючы права на свабоду слова і плюралізм», — напісана ў лісьце.

Зварот да Аляксандра Лукашэнкі падпісалі: Дэн Бартан, Грэгары Мікс, Тым Грыфін, Элтан Гэлаглі, Элтан Энгель, Тэд Па, Том Марына, Тэадор Дэйч, Гус Біліракіс, Албіё Сайрэс, Жан Шміт.

Зварот да Лукашэнкі з’явіўся з ініцыятывы кіраўніка АГП Анатоля Лябедзькі, які ў часе свайго візіту ў ЗША сустракаўся з прадстаўнікамі Кангрэсу ЗША, адзначае сайт прыхільнікаў АГП.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?