Пра гэта ў інтэрв’ю Радыё Свабода заявіў аналітык даследчай групы BusinessForecast.by Аляксандр Муха:

«Уніфікацыя абменнага курсу, безумоўна, прывядзе да абвастрэння інфляцыйных і дэвальвацыйных рызыкаў — пра гэта трэба гаварыць адкрыта. У цэлым сярэднетэрміновае ўмацаванне беларускага рубля да асноўных замежных валют выглядае малаверагодным, бо насамрэч відавочна: уніфікацыя абменнага курсу адбудзецца коштам рэзкай дэвальвацыі афіцыйнага курсу Нацбанку. Нават паводле стану на 17 кастрычніка (сёння пакуль не падлічыў) спрэд паміж афіцыйным курсам беларускага рубля да даляра ЗША ў 5725 і курсам дадатковай гандлёвай сэсіі ў 8990 склаў 57%. Што практычна супастаўна зь першапачатковым значэннем, усталяваным 14 верасня.

І відавочна, што гэтая розніца будзе пакрывацца за кошт рэзкай, па сутнасці, аднамомантавай дэвальвацыі афіцыйнага курсу.
Іншымі словамі, у найбліжэйшыя дні нам можна чакаць дэвальвацыі афіцыйнага курсу Нацбанку адразу дзесці на 55–60% — у залежнасці ад таго, які курс будзе афіцыйны, які курс рынкавы. Але ў любым выпадку гэтыя лічбы будуць дзесьці супастаўныя ў межах 55–60%».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?