17 кастрычніка пад Наваельняй (Дзятлаўскі раён) кіроўца аўталаўкі вырашыў прапусціць фуру. Аднак выбраў для гэтага не самае зручнае месца. У выніку задняе правае кола аўталаўкі заскочыла на бетонны бар’ер агароджы невялікага моста. Грузавік перавярнуўся, яго фургон разваліўся і адтуль павыляталі тавары — харчовыя прадукты і напоі. У аварыі пацярпела пасажырка аўталаўкі, яе даставілі ў бальніцу.

Міліцыянты, якія прыехалі на месца здарэння, заспелі кіроўцу нецвярозым. Той патлумачыў, што выпіў «з гора» адразу пасля аварыі.

Аднак, якімі б матывамі не кіраваўся гэты чалавек, яму ніхто не дазваляў ужываць спіртное — ні да аварыі, ні пасля яе, нагадвае ДАІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?