«Многія кажуць: цэны, цэны растуць, давай заціскай. Ні ў якім выпадку гэта нельга рабіць зараз», — заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе 18 кастрычніка.

«Так, трэба кантраляваць, каб разбэшчанасці не было, але ў нас нават не ў разбэшчанасці справа. У нас цэны такога ўзроўню, што яны ўжо ўперліся ў попыт насельніцтва. Далей ужо цэны не могуць так расці», — прыводзіць словы Лукашэнкі прэс-служба прэзідэнта.

Звяртаючыся да кіраўнікоў рэгіёнаў, ён заклікаў іх вырашаць пытанне павышэння дабрабыту грамадзян не толькі на ўзроўні кіраўніка дзяржавы: «Вы лепш ведаеце, каго падтрымаць. Ну і дырэктараў прымушайце, каб яны ў гэты час падтрымлівалі сваіх рабочых, у залежнасці ад прадукцыйнасці працы».

Лукашэнка таксама «пацікавіўся тым, як складваецца сітуацыя з вывазам беларускай сельгаспрадукцыі за мяжу», гаворыцца ў паведамленні прэс-службы. Кіраўнікі абласцей праінфармавалі, што вываз рэзка скараціўся з-за павышэння ўнутраных цэн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?