Раніцай у Вільні генеральны пракурор Літвы Дарус Валіс на слізкай дарозе трапіў у ДТЗ, у выніку якога збіў жанчыну, што пераходзіла дарогу па пешаходным пераходзе.

Канчатковы дыягназ медыкаў — пешаход атрымала ўдары абедзвюх галёнак. Пацярпелая ўжо пакінула шпіталь.

У дарожнай паліцыі ў дачыненні да Валіса быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні і ўзятая кроў на аналіз.

«Мне вельмі шкада, я прыношу свае выбачэнні пацярпелай і гатовы ўсяляк ёй дапамагчы. Як толькі будуць завершаны ўсе неабходныя фармальнасці, я адразу з’езджу ў лякарню яе наведаць».

Для таго каб акалічнасці здарэння былі аб’ектыўна расследаваныя, яшчэ сёння я маю намер уручыць прэзідэнту заяву аб адстаўцы», — сказаў Валіс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?