Перспектывы далейшага супрацоўніцтва паміж Санкт-Пецярбургам і Беларуссю абмеркавалі сёння на сустрэчы ў Смольным губернатар Санкт-Пецярбурга Георгій Палтаўчанка і прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.

Як паведамілі ў прэс-службе Смольнага, Георгій Палтаўчанка адзначыў неабходнасць распрацаваць План далейшага супрацоўніцтва на 2012–2016 гады, у рамках якога перспектыўнымі напрамкамі стануць гандлёва-эканамічныя адносіны, сферы інавацый і высокіх тэхналогій.

Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што адносіны паміж Беларуссю і Паўночнай сталіцай Расіі развіваюцца актыўна. Паводле статыстычных дадзеных, таваразварот паміж Санкт-Пецярбургам і Беларуссю ў 2010 годзе павялічыўся на 29% і перавысіў $ 1 млрд. Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што Беларусь і далей мае намер развіваць супрацоўніцтва з Санкт-Пецярбургам.

Пецярбург зацікаўлены ў досведзе Беларусі па вытворчасці пасажырскага транспарту, уборачнай тэхнікі. «Нас цікавіць пытанне магчымага прыцягнення кваліфікаванай рабочай сілы з Беларусі для абслугоўвання ўборачнай тэхнікі» «, — сказаў Георгій Палтаўчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?