Фінансавая піраміда «МММ-2011», запушчаная Сяргеем Маўродзі ў студзені гэтага года, прыцягнула нямала прыхільнікаў сярод жыхароў Беларусі. Як распавёў адзін з беларускіх удзельнікаў праекта,

на дадзены момант у сістэме каля 70 тысяч нашых суайчыннікаў, і іх колькасць увесь час расце.

«Праект у Беларусі, як і паўсюль, запушчаны ў студзені, усё працуе стабільна, ва ўсім свеце ўжо прынялі удзел больш за 2 мільёны чалавек, ні ў кога няма прэтэнзій і скарг, дагэтуль усё ўсім выплачваецца ў поўным аб'ёме», — адзначыла крыніца.

Па яго словах,

у сярэднім беларусы ўкладваюць у новую «МММ» ад $500 да $2000.
Пры гэтым сустракаюцца і ўнёскі па $10 000. І ва ўмовах нестабільнасці беларускага рубля колькасць ахвотнікаў «рызыкнуць» у «МММ» расце.

Для куплі віртуальных МММ-даляраў удзельнікі павінны адкрыць банкаўскі рахунак (у амерыканскіх далярах ці беларускіх рублях) і звязацца з адпаведным чалавекам у іерархіі піраміды.

Адсоткі, якія прапануе Маўродзі сваім інвестарам, уражваюць.

На асноўным унёску можна атрымаць прыбытак у 20% у месяц.
А дэпазітны ўнёсак на год можа прынесці і па 50% штомесяц. Праўда, пры такім унёску грошы нельга забраць з рахунку на працягу ўсіх 12 месяцаў.

Цікава, што Маўродзі з самага пачатку працы праекта на сваім сайце папярэдзіў, што «МММ-2011» — гэта фінансавая піраміда, і грошы бяруцца толькі са сродкаў новых удзельнікаў. Усё можа ў любы момант паваліцца, і ўдзельнікі страцяць усе грошы без усякіх прычын і тлумачэнняў.

Пры гэтым прэтэнзій у праваахоўных органаў да праекта няма і быць не можа, бо

«МММ-2011» не юрыдычная асоба.

«З юрыдычнага пункта гледжання „МММ-2011“ наогул не існуе. Па факце — гэта сацыяльная сетка, мноства фізічных асоб, усе грошы распылены на рахунках дзясятнікаў, якія абслугоўваюць шараговых удзельнікаў, — лічыць ён. —

Сам жа Сяргей Маўродзі — фармальна ніякі не кіраўнік, а кансультант».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?