Пракуратура Цэнтральнага раёна Мінска праводзіць праверку па факце самагубства 21-гадовага мінчука, студэнта 4-га курсу сталічнага ВНУ.

Як паведаміў старшы памочнік пракурора Мінска Сяргей Балашоў, малады чалавек выкінуўся з пажарнай лесвіцы 7-га паверха жылога дома на вуліцы Няміга раніцай 18 кастрычніка. Перадсмяротнай запіскі не пакінуў.

Студэнт, які жыў на вуліцы Галадзеда, апошнім часам знаходзіўся ў стане дэпрэсіі.
Прычына яе невядома. Па рэкамендацыях лекараў прымаў антыдэпрэсанты.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?