Разгляд пытання аб разліках паміж краінамі ЕўрАзЭС у расійскіх рублях перанесены на больш познія тэрміны.
Аб гэтым паведаміў прэм’ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін 19 кастрычніка ў Санкт-Пецярбурзе на прэс-канферэнцыі па выніках перамоў кіраўнікоў урадаў краін ЕўрАзЭС і Мытнага саюза.

«Мы з Беларуссю абмяркоўвалі гэтае пытанне вельмі доўга. Былі пэўныя планы. мы гэтыя планы перасунулі. І я лічу, што сёння супольная валюта павінна вырасці на ўзробленай і падрыхтаванай эканамічнай глебе», — прыводзіць словы Пуціна РІА Новости.

Разам ў тым ён падкрэсліў, што цяпер значная частка ўзаемаразлікаў з Беларуссю праводзіцца ў расійскіх рублях.

«Учора ўкраінскі калега (Мікалай Азараў. — БелаПАН.) паставіў перада мной пытанне аб тым, каб пашырыць і ўвесці ў нашу практыку разлікі паміж Украінай і Расіяй у расійскіх рублях», — адзначыў прэм’ер-міністр РФ.

У сваю чаргу кіраўнік урада Казахстана Карым Масімаў паведаміў, што пытанне аб адзінай валюце для ўзаемаразлікаў пакуль не стаіць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?