20.10.2011 / 16:26

Беглыя прапагандысты 67

Аглядальніца прэзідэнцкай газеты «Советская Белоруссия» даслала ў Маскву, у «Коммерсант» сваё рэзюмэ і прапанову працы. Піша Павел Шарамет.

Яна, зразумела, «ініцыятыўная, добрасумленная», мае сувязі сярод беларускіх палітыкаў, «можа прадставіць розныя пункты гледжання на падзеі ў Беларусі».

Напісала, што заканчвае афармленне статусу індывідуальнага прадпрымальніка, «што палегчыць разлікі з рэдакцыяй за праведзеную працу».

Журналістка ў дзяржаўных колах вядомая і зарабіла аўтарытэт сваімі ўхвальнымі артыкуламі пра «беларускі цуд».

Не хачу называць яе імя, інакш зжаруць бедную (я так разумею, што ўжо ў наўпростым сэнсе слова) дзяўчыну.

Лукашэнкаўскія прапагандысты бягуць ад карыта куды вочы павядуць. І гэта сімптаматычна.

Раней з’язджалі толькі апазіцыянеры або апалітычныя людзі. Цяпер пабеглі верныя лукашысты.

Пачаў весці штотыднёвую праграму на ўкраінскім Пятым канале журналіст Дарафееў, які 5 гадоў шукаў на лукашэнкаўскім канале АНТ сэнсы там, дзе іх у прынцыпе няма.

Я паглядзеў пару выпускаў. Трымаецца ўпэўнена. Задае уплывовым украінскім палітыкам падступныя пытанні. Жартуе з імі нават на грані фолу.

Інтэрв’ю дае, што ён, маўляў, заўсёды быў апазіцыйным журналістам, які шукаў праўду.

Чума, неба ўпала на зямлю.

Чакаем ў Маскве на заробкі Паўла Ізотавіча Якубовіча.

0
спокойно дочитал до этого пассажа / Адказаць
20.10.2011 / 11:58
"Пачаў весці штотыднёвую праграму на ўкраінскім Пятым канале журналіст Дарафееў, які 5 гадоў шукаў на лукашэнкаўскім канале АНТ сэнсы там, дзе іх у прынцыпе няма." А про Завадского так написать сможет? Тот же тоже был личным оператором лукашенки? Где же желчь в его адрес? Да и сам же Паша "шукаў сэнсы". Нечего пенять на лукашистов, что они делят журналистов на чэсных и нячэсных. Вы и сами так поступаете.
0
Жора, где ты был? / Адказаць
20.10.2011 / 12:02
Наконт Дарафеера згодны. Такіж самы рэжымны служака быў. А тут ужо з'ехаў і распіярыўся, бы апазіцыянер нейкі!
0
Міколка-Паравоз / Адказаць
20.10.2011 / 12:28
Не чапаць дарафеева.... Бо пысы паразбиваю...
Паказаць усе каментары/ 67 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру