22 кастрычніка ў чытальнай зале славянскай філалогіі Віленскага універсітэта ў рамках праекта «Хай радасць з вачэй нашых блісне…» прагучаць песні філаматаў і філарэтаў.

Іх выканаюць бард, паэт, перакладчык, аўтар праекта Аляксей Жбанаў і саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі Сяргей Долгушаў. Музычны кіраўнік праекта — Алена Прохарава (Мінск).

Музычна-гістарычны праект уваскрашае сяброўскую атмасферу таемных таварыстваў студэнтаў Віленскага універсітэта, непаўторны дух эпохі, аддзеленай ад нас двума стагоддзямі.

У аснове праграмы ляжыць знойдзены музыказнаўцай Святланай Немагай у віленскім архіве рукапісны нотны зборнік, складзены ў 1855 г. Брыгідай Свентажэцкай — жонкай аднаго з лідараў філамацкага руху Т. Зана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?