20.10.2011 / 14:13

Кіроўца на ГАЗе пратараніў легкавік і пайшоў дахаты 5

У Volkswagen Golf засталіся параненыя кіроўца і яго маці.

19 кастрычніка ў Лёзненскім раёне на адной з мясцовых дарог сутыкнуліся грузавік ГАЗ і Volkswagen Golf, паведамляе Auto.onliner.by. Ад удару легкавік выкінула ў кювет. Кіроўцу Volkswagen Golf (1980 г.н.) заціснула ў салоне, ягоная маці (1958 г.н.) была параненая. Іх даставілі ў бальніцу. А кіроўца ГАЗа (1982 г.н.) проста пайшоў дахаты, ён жыве побач.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца грузавіка не справіўся з кіраваннем і выехаў на сустрэчную паласу, дзе і адбылося сутыкненне з легкавіком.

0
sayn / Адказаць
20.10.2011 / 14:55
Шофёру ГАЗона нужен врач: лечить или мозг, или совесть...
0
Доктар / Адказаць
20.10.2011 / 19:02
Дык а што яму трэба было рабіць-уцячы?Ці,можа,тут жа пачаць вучыць білеты на пераздачу? Усіх разьмеркавалі і ён са спакойнай душой пайшоў дадому ;-)
0
Рамуальд са Смургоняў / Адказаць
20.10.2011 / 21:32
Наша грамадства - хварэя... На жаль...
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру