Мінгарвыканкам накіраваў сёння прапанову ў Міністэрства эканомікі аб паэтапным павышэнні кошту праезду ў грамадскім транспарце сталіцы да канца гэтага года ўдвая - да 1 850 рублёў, паведаміў дырэктар дзяржаўнай установы "Сталічны транспарт і сувязь" Валерый Шкуратаў.

"Мінгарвыканкам сёння накіраваў прапанову ў Мінэканомікі аб павелічэнні кошту праезду ў грамадскім транспарце сталіцы да канца года паэтапна ўдвая: у кастрычніку - да 1 300 рублёў, лістападзе - да 1 600, снежні - да 1 850 рублёў, - цытуе словы Валерыя Шкуратава БелТА.

Сёння талончык каштуе 950 рублёў, а з 13 верасня студэнтам зрабілі бясплатны праезд, тады як сабекошт адной паездкі складае 2 500 рублёў.

***

У выпадку павелічэння тарыфаў на праезд у камунальным пасажырскім транспарце Мінска да канца гэтага года ўдвая, у 2012 г. памер датацый з гарадскога бюджэту на пакрыццё выдаткаў транспартнікаў складзе значную суму — 450–500 млрд рублёў. У той жа час, калі кошт праезду не падвышаць на такую ​​велічыню, то ў 2012 годзе з гарадскога бюджэту на датацыі спатрэбіцца ўжо 700 млрд, канстатаваў на ўчорашняй нарадзе ў гарвыканкаме Мікалай Ладуцька.

З пачатку гэтага года ў сферы камунальнага пасажырскага транспарту сталіцы склалася вельмі цяжкая фінансавая сітуацыя, якая абумоўлена значным ростам цэн і тарыфаў на энерганосьбіты, гаруча-змазачныя матэрыялы, цэн на запчасткі і шыны. Так, у жніўні ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года цэны і тарыфы на аўташыны, запчасткі павялічыліся ў 2,9 разы, на электраэнергію — у 1,8 разы, на цеплаэнергію — у 2,1 разы, на дызельнае паліва — у 1, 9 разы. У той жа час у мэтах сацыяльнай абароненасці насельніцтва, тарыф на праезд у камунальным пасажырскім транспарце расце не ў меру росту выдаткаў на складнікі сабекошту перавозак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?