Лёс Муамара Кадафі, аб захопе якога паведаміла Пераходная нацыянальная рада (ПНР) Лівіі, павінен вырашаць лівійскі народ, заявіў расійскі прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў, адказваючы на просьбу журналістаў пракамэнтаваць паведамленне аб узяцці ў палон Кадафі.
Паводле інфармацыі НПР, Кадафі быў захоплены ў родным горадзе Сірт, паранены і знаходзіцца ў бальніцы.
Дзярждэпартамэнт ЗША паведаміў, што пакуль не можа пацвердзіць пацвердзіць гэты факт.