Да канца года кошт праезду ў грамадскім транспарце складзе 1 850 рублёў.

Гэта азначае, што ў параўнанні з цяперашняй сітуацыя тарыф узрасце амаль удвая. Ці захочуць беларусы плаціць больш, кандуктары даведаюцца ў снежні. А пакуль — займальныя падлікі.

Атрымліваецца, што для мінчука будзе эканамічна выгадным катацца «зайцом», нават калі ў кожнай чацвёртай паездцы яго будуць лавіць кантралёры і патрабаваць штраф. Аплаціць чатыры разы праезд — патраціць 7400 рублёў. А адзін штраф усё яшчэ складае 7000 рублёў (0,2 базавай велічыні) і даўно нікога не палохае.

Базавая велічыня складае ўсяго 35 тысяч рублёў, яна не змянялася ажно са снежня 2007 года. Тады яна складала каля $16. Цяпер — усяго $4,5.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?