аб гэтым сёння на
«Устаноўлены выпадак атрымання хабару ў памеры $500 тыс., аднак сярэдні памер хабараў па краіне вар’іруецца ад $200 да $300», — сказаў Ігар Грэйб.
Што да геаграфіі распаўсюду карупцыйных злачынстваў, найбольшая іх колькасць за дзевяць месяцаў гэтага года зафіксавана ў Гомельскай вобласці — 399. Для параўнання: у Мінскай вобласці — 299, Магілёўскай — 316, Гродзенскай — 241.
Як адзначыў Ігар Грэйб,
памер хабару залежыць ад месца працы службовай асобы.
Пры гэтым прадстаўнікі ўстаноў адукацыі ў асноўным атрымліваюць хабар за неналежнае правядзенне праверак ведаў пры прыёме іспытаў і залікаў, напісанне дыпломных і курсавых работ, службовыя асобы праваахоўных органаў — за спрыяльнае вырашэнне пытанняў аб непрыцягненні да крымінальнай адказнасці, за датэрміновае вяртанне вадзіцельскага пасведчання. Службовыя асобы, якія кантралююць іншыя дзяржорганы, атрымліваюць хабары за неспагнанне падаткаў у поўным аб’ёме, за вызваленне ад прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці. У сферы аховы здароўя распаўсюджаныя хабары за выдачу лісткоў часовай непрацаздольнасці.