Ну, Вы, шаноўны Павел Ізотавіч, і накалолі дроў ў сваім нумары за 27 студзеня!

Маю на ўвазе рэзанансны артыкул Валянціны Казловіч «Приключения уловимых мстителей», галоўная фенька якога — «Оскорбление в Интернете может обернуться для «шутника» уголовным делом».

Ня ведаю, каму быў адрасаваны тэкст, няўжо таму перцу - герою артыкула, які паставіў фоткі былой сяброўкі на парнаграфічным сайце, або яму падобным псіхам?

Можа ў нас масавая мода - калі цябе кідае каханка або каханы, ставіць яе фоткі на порнасайтах? .

Тады, прабачце, я дрэнна ведаю беларусаў. Прынамсі наведвальнікаў парнушных форумаў пасля публікацыі пра «уловимых мстителей «менш абсалютна не стала. Наўрад яны ўвогуле чытаюць СБ. Хіба што поўныя маньякі?

Рэагавалі на заметку Казловіч выключна апазіцыйныя адмарозкі. Кожны сайт оппаў перадрукаваў прагон вашай Валі.

О, яны, адмарозкі, адразу пачулі чым смярдзіць для іх гэты артыкул. Яны зразумелі, што напярэдадні наступнага рэферэндуму або выбараў, іх будуць браць на нары не за лаянку на вуліцы, а ў сеціве. Прычым на гэты раз будуць прышываць не фіктыўныя справы, а юрыдычна дасканалыя: вядома што самы паліткарэктны нік нашага любімага кіраўніка на тутбаеўскіх форумах — АГЛаед.

Зразумела, што бацькафобы зараз сыйдуць у «крытку»: аніякіх АГЛаедаў ці «прэікаў» у мылах ці на чартах.

У выніку шмат, хто з ворагаў народу застанецца на свабодзе.

Апазіцыянерам на чарговым фуршету пасля чарговага семінару застаецца толькі ўзняць кубак: «наступны тост, спадартсва, за Паўла Ізотавіча, які папярэдзіў аб тым, што ёсць пілоты узбуджэння крымінальных спраў за лаянку ў інтэрнэце. Калі б не СБ, кукавалі б мы зараз на Акрэсціна«.

Маю надзею такіх праколаў больш не будзе, сп. Якубовіч

Ваш фанатычны чытач

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?