Аб гэтым заявіў віцэ-прэм’ер Сяргей Румас на пасяджэнні Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях.

«Не думаю, што з чарговай дэвальвацыяй беларускага рубля адбудзецца аўтаматычнае змяненне цэн», — сказаў Сяргей Румас. Ён удакладніў, што большасць тавараў і паслуг ужо ўтрымліваюць курс, які склаўся на дадатковай сесіі. У той жа час ёсць пэўныя віды тавараў, паслуг, якія наўпрост завязаныя з афіцыйным курсам беларускага рубля. Гэта датычыцца энерганосьбітаў, часткі лекаў. «Там магчымая карэкцыя цэн», — адзначыў віцэ-прэм’ер.

Ён таксама паведаміў, што

да канца года чакаецца яшчэ адно павышэнне коштаў на бензін.
«Гэта было не апошняе павышэнне коштаў на бензін, да канца года яшчэ раз прыйдзецца падвышаць кошты, калі мы хочам ездзіць, а не хадзіць пешшу», — сказаў Сяргей Румас.

Паводле яго слоў,

чым больш у гэтым годзе будуць выраўноўвацца цэны,
тым лягчэй «нам будзе ў наступным годзе стабілізаваць сітуацыю і выйсці на той узровень інфляцыі, які ўстанавіў ўрад у прагнозе — 19%, не больш».

Віцэ-прэм’ер таксама папрасіў ўлічваць такі факт, што інфляцыя ў 2011 годзе мае ў пераважнай большасці манетарную прыроду. «Спадзяюся, што ўмацаванне курсу беларускага рубля, якое будзе ў канцы года, таксама дазволіць прытармазіць інфляцыю па некаторых таварных пазіцыях, а па шэрагу пазіцый яна можа разгарнуцца таму», — сказаў Сяргей Румас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?