Мінгарвыканкам праводзіць галасаванне, каб вырашыць які помнік устанавіць у Мінску.
Прапануецца восем праектаў:
1. Мемарыяльны знак па ўшанаванні памяці ахвяр тэракту на станцыі мятро «Кастрычніцкая» 11 красавіка 2011 г. (за кошт ахвяраванняў на дапамогу пацярпелым)
2. Мемарыяльны знак па ўшанаванні памяці ахвяр тэрактаў і пацярпелых ад тэрактаў 14 і 22 верасня 2005 г. у г.Віцебску, 3 ліпеня 2008 г. і 11 красавіка 2011 г. у г.Менску (у комплексе будаўніцтва царквы на вуліцы Каліноўскага)
3. Помнік Алексію II (сродкі Экзархата)
4. Скульптурная кампазіцыя «Герб горада Менска»
5. Мемарыяльны знак «Уз'яднанне земляў Беларусі ў 1939 годзе»
6. Мемарыяльныя кампазіцыі «1000-годдзе беларускай дзяржаўнасці (асобы ў гісторыі Беларусі)»
7. Помнік князю Глебу Ўсяслававічу
8. Помнік Пятру Машэраву
Падрабязна пра кожны з праектаў можна прачытаць на сайце Мінгарвыканкама. Там адбываецца і галасаванне.
Пакуль што свае меркаванне выказалі каля 1000 чалавек.
Лідзіруе варыянт кампазіцый асобаў з гісторыі Беларусі (30%) і ўшанавання ахвяраў тэрактаў (24%).Пятро Машэраў і князь Глеб ідуць нага ў нагу (па 12%). На апошнім месцы Алексій ІІ (6%).
А за каго прагаласуеце Вы?