20.10.2011 / 21:40

Сухое надвор'е будзе на выхадных 1

Месцамі будзе да +12.

Сухое надвор’е ўстановіцца ў Беларусі, пачынаючы з выхадных, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.

У бліжэйшыя суткі франтальны раздзел таксама будзе вызначаць надвор’е ў нашай краіне. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, а днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах згусціцца туман. Падзьме ўмераны паўднёва-заходні вецер. Мінімальная тэмпература паветра ў начныя гадзіны будзе вагацца ад мінус 1 градуса па захадзе Беларусі да плюс 6 градусаў ва ўсіходніх раёнах, максімальная днём складзе 4–10 градусаў цяпла.

Пачынаючы з выхадных рост атмасфернага ціску ўзмоцніць уплыў антыцыклону, цэнтр якога чакаецца над поўначчу Украіны. Надвор’е наладзіцца, і ў асноўным абыдзецца без ападкаў. Толькі па поўначы Віцебскай вобласці магчымы невялікі дождж. У нізкіх мясцінах і паблізу вадаёмаў згусцяцца туманы. Тэмпература паветра ноччу ў суботу, 22 кастрычніка, будзе вагацца ад мінус 5 градусаў да плюс 2 градусаў. Месцамі па поўдні пры працяглых праясненнях паветра можа ахаладжацца да мінус 5 градусаў. Максімальная тэмпература паветра днём складзе плюс 6–12 градусаў. Аналагічнае надвор’е будзе і ў нядзелю. Тэмпературны рэжым не зменіцца.

У панядзелак і аўторак, 24 і 25 кастрычніка, пад уплывам гэтага ж антыцыклону ў Беларусі захаваецца сухое надвор’е.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны будзе вагацца ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, пры праясненнях — да мінус 6 градусаў. Максімальная тэмпература паветра днём складзе 3–10 градусаў цяпла.

У сераду надвор’е ў Беларусі будзе вызначаць чарговы антыцыклон, сфарміраваны ў халаднаватым паветры над Фінляндыяй. Пад яго ўплывам Беларусь будзе 26 і 27 кастрычніка. У начныя гадзіны чакаецца 1–7 градусаў марозу, днём тэмпература паветра не перасягне 3–10 градусаў цяпла.

0
МатрУна / Адказаць
21.10.2011 / 08:40
...у беларускую восень нат i верабей багацее. Лес на грыбы не скупiцца, пунi хмялеюць ад сена. Мёдам вуллi набракаюць, сцежкi гараць ад лiстоты. Скрыпкi звiняць на вяселлях...i маладзiцы дабрэюць.... у беларускую восень. (М.Танк)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру