Прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі заявіў, што пасля смерці Муамара Кадафі для лівійскага народа адкрываецца новая старонка і ў краіне пачнецца працэс дэмакратызацыі, а канцлер Нямеччыны Ангела Меркель назвала гэта «канцом крывавай вайны».
«Вызваленне Сірта кажа аб тым, што нацыянальны пераходны савет Лівіі пачаў працэс стварэння ў краіне дэмакратычнай сістэмы, дзе гарантаваныя ўсе асноўныя свабоды», — гаворыцца ў афіцыйнай заяве Сарказі.
Сарказі заўсёды займаў актыўную пазіцыю па пытанні барацьбы з рэжымам Кадафі.
Канцлер Германіі Меркель, каментуючы паведамленні аб смерці Кадафі, сказала, што «гэта азначае канец крывавай вайны, якую Кадафі пачаў супраць свайго народу».
У адрозненне ад Францыі Германія ў пачатку ваеннай аперацыі супраць Кадафі выяўляла менш энтузіязму.