Што такое «Еўракоптар»
Французскія верталёты AS-355NP «Ecureuil» маюць два рухавікі, але здольныя лятаць і з адным.
Верталёт AS-355NP «Ecureuil» (у перакладзе — вавёрка) французскай кампаніі «Еўракоптар» аснашчаны двума рухавікамі, дзякуючы чаму ён сертыфікаваны па катэгорыі А. Верталёты гэтай катэгорыі могуць працягваць набор вышыні і гарызантальны палёт нават у выпадку адмовы аднаго з рухавікоў. Серыфікацыя па катэгорыі, А з’яўляецца абавязковай для палётаў над гарадмі ў краінах Еўропы, а таксама Расіі.
Дзякуючы наяўнасці двух рухавікоў і аўтапілота верталёт можа быць абсталяваны авіяёнікай для палётаў па правілах прыборнага палёта.
У пасажырскай кабіне могуць размясціцца ад 3 да 6 пасажыраў.
Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі AS-355NP «Ecureuil»
Максімальная ўзлётная вага — 2,6 т
Сярэдні расход паліва — 182 кг/г
Далечыня палёту — 731 км
Максімальная хуткасць — 278 км/г
Максімальная вышыня палёту — 6100 м
Максімальная працягласць палёту — 4 г. 35 хв.
Даўжыня фюзеляжа -10,93 м
Вышыня фюзеляжа — 3,14 м
Шырыня фюзеляжа — 1,78 м
Дыяметр асноўнага шруба — 10,69 м
Дыяметр хваставога шруба — 1,86 м.
Глядзі таксама: На Пастаўшчыне разбіўся верталёт Памежнага камітэта. Пяцёра загінулі.
Паводле Еurocopter.ru
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ