Сярэдні заробак у Беларусі дасягнуў 311 даляраў, але далейшы яго рост ня мусіць перавышаць росту прадукцыйнасьці працы, заявіў намесьнік міністра эканомікі.

Тэмп росту рэальнай заработнай платы ў 2007 годзе павінен быць супастаўны з ростам прадукцыйнасьці працы. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур 29 студзеня, адказваючы на пытаньні журналістаў.

Ён адзначыў, што сярэдні ўзровень зарплаты ў цэлым па народнай гаспадарцы ў сьнежні склаў $311,8 у эквіваленце пры запланаваных $300. У бюджэтнай сферы гэты паказчык дасягнуў $287 (прагноз — $265). Паводле слоў намесніка міністра, у бягучым годзе «такая задача рэзкага прыросту заработнай платы не стаіць». «Нам цяпер вельмі важна, асабліва ў існуючых умовах, калі цэны на энергарэсурсы значна павысіліся, захаваць асноўныя макраэканамічныя прапорцыі паміж ростам прадукцыйнасці працы і ростам рэальнай заработнай платы. Яны павінны быць або супастаўныя адзін да аднаго, або прадукцыйнасць, паводле нашых разлікаў, павінна хоць бы на 0,5 працэнтнага пункта перавышаць рост рэальнай заработнай платы», — адзначыў Андрэй Тур.

«Вельмі важна, як мы спрацуем у студзені. Калі мы выйдзем на прагнозны паказчык па ВУП, прадукцыі прамысловасці, сельскай гаспадарцы, можна будзе гаварыць аб тым, што самы цяжкі перыяд суб’ектыўных інфляцыйных чаканняў пройдзены і эканоміка пачынае ўцягвацца ў нармальны рэжым функцыянавання», — рэзюмаваў намеснік міністра.

МБ; на аснове інфармацыі БЕЛТА

Фота photo.bymedia.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0