Пра гэта заявіў
«Але рабіць гэта трэба так, каб чалавек сам быў зацікаўлены пазней сыходзіць на пенсію», — мяркуе ён.
Паводле яго слоў, Беларусь вывучае вопыт суседніх краін, у тым ліку Украіны. «Ніякіх рэзкіх рухаў у нас не будзе. Будзем прапаноўваць кіраўніку дзяржавы такі варыянт, які найбольш прымальны і пад’ёмны для краіны і выгадны для грамадзян», — сказаў Тозік.
Тозік таксама заявіў, што павышэнне зарплат, пенсій і дапамог будзе ісці за кошт даходаў бюджэту. Ён падкрэсліў, што ніякіх эмісійных рэсурсаў для вырашэння гэтых задач не прадугледжана.
Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 21 красавіка з пасланнем да беларускага народа і парламента, заяўляў, што пенсійны ўзрост у Беларусі павышацца не будзе.
«Ні пра якое павышэнне пенсійнага ўзросту або абмежаванне правоў пенсіянераў, якія працуюць, гаворка не ідзе. І ўсякія спекуляцыі на гэту тэму трэба спыніць. У нас невялікая пенсія, і калі пенсіянер працуе — дзякуй яму, значыць, ён патрэбны на вытворчасці», — сказаў кіраўнік дзяржавы.