Афіша66

Сёння: хор «Унія» вяртаецца на сцэну

16 лістапада. 19.00. Палац прафсаюзаў (Кастрычніцкая плошча).

Унікальны мужчынскі хор зноў збіраецца разам праз перапынак амаль у 10 гадоў. Пра гэта «Тузіну Гітоў» паведаміў дырыжор і хормайстар Кірыла Насаеў, які ў свой час адрадзіў у Беларусі мужчынскі камерны спеў: «Мы вярнуліся з „Уніяй“, бо за час нашай адсутнасці ў гэтай плыні нічога не адбылося. Новых мужчынскіх харавых калектываў папросту не з’явілася».

Пакуль Кірыла Насаеў просіць казаць, што «Унія» паўстала наноў, але не адрадзілася. «Мы проста сабраліся разам праз працяглы перапынак. А пра адраджэнне можна будзе сказаць, калі мы зробім нешта новае».

Камерны хор «Унія» быў заснаваны ў 1990 г. У 1993 г. заняў першае месца на фестывалі духоўнай музыкі, у 1995 стаў лаўрэатам конкурса імя Шуберта ў Вене, даваў канцэрты ў Францыі, Бельгіі, Турэччыне, Польшчы, Літве. У 1996 годзе хор запісаў праграму «Музыка Літвы і Кароны», якая была выдадзена на касетах і даўно ўжо стала рарытэтам. А ў 1998 г. была выдадзена яшчэ адна ўнікальная праграма — «Беларускія маршы і песні. Лірыка змагання», прысвечаная 80-годдзю БНР. У 2001 г. Кірыла Насаеў прыняў рашэнне аб прыпыненні дзейнасці хору. Апошні канцэрт «Унія» дала ў лістападзе 2002 г. у Мінску.

Удзельнікі хору працягнулі працу ў музычнай сферы, нехта паехаў на заробкі за мяжу, нехта пайшоў у оперу. Сам Насаеў заснаваў іншы хор Fama Bona, які выконваў старадаўнюю беларускую музыку з квартэтам струнных і арганам. Пэўны час кіраваў хорам «Менка», выкладаў у музычнай вучэльні. Дарэчы, сярод вучняў Насаева — спявачка Руся. Цяпер хормайстар выкладае ў Акадэміі музыкі.

Касцяк хору застаўся. Акрамя ўласна Насаева, гэта Андрэй Хабібулін, Уладзімір Пруднікаў, Віталь Зюскін. Колькасць удзельнікаў вагаецца. Цяпер у хоры 12 чалавек, але пры патрэбе Кірыла можа сабраць да 15 выканаўцаў. Дырыжор тлумачыць: «Мы вярнуліся з „Уніяй“, бо за час нашай адсутнасці ў гэтай плыні анічога не адбылося. Новых мужчынскіх харавых калектываў папросту не з’явілася». Затое з’явіўся гурт з такой жа назвай, які выконвае фольк-рок. Кірыла не думае аспрэчваць права на назву. «Няхай так будзе», — кажа.

Цяпер хор рыхтуецца да першага канцэрту.

Ён пройдзе 16 лістапада ў мінскім Палацы прафсаюзаў.
У праграму ўключаны 22 творы пад умоўнай назвай «Найлепшае». Будуць гучаць і старадаўнія спевы, і народныя творы, французскі шансон і нават кампазіцыі The Beatles ва ўласнай апрацоўцы. Сярод цікавостак — спеў пра Нёман на словы Алеся Гаруна і пераасэнсаванне народнага сьпеву «Ой, сівы конь бяжыць».

Акром таго, «Унія» хоча перавыдаць свой альбом «Беларускія маршы і песьні», а таксама запісаць яго працяг. Чатыры кампазыцыі для «Маршаў і песень — 2» ужо напісаныя.

* * *

Канцэрт «Уніі» адбудзецца сёння, 16 лістапада ў Палацы прафсаюзаў (Кастрычніцкая плошча). Пачатак, а 19.00. Квіткі каштуюць 15–30 тысяч рублёў. Даведкі па т.:(029) 643-78-36. Білеты ў касах Палаца прафсаюзаў яшчэ ёсць.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі12

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас масіраванага ўдару па Украіне расійская ракета трапіла па амерыканскай кампаніі5

«Такога ў Мінску больш няма». За права купіць кватэру ў гэтым доме людзі заплацілі 7 тысяч рублёў6

У Германіі асуджаны неанацыст змяніў пол. Цяпер яго павінны адправіць у жаночую турму — немцы ў шоку14

Качанава: З задавальненнем пачытала Захара Прылепіна. А з любімага — Пушкін, Талстой і праваслаўная літаратура24

Беларускія блогеры-мільённікі, з якімі змагаецца Бондарава, далі канцэрт у акупаваным Крыме14

Дроны ўдарылі па расійскіх рэгіёнах: пажар на НПЗ у Навашахцінску і пашкоджанні энергасістэмы ў Варонежскай вобласці

Расія нанесла масіраваны ўдар па Украіне3

«Ён казаў, што золата з сабой не забярэш, лепей зрабіць нешта для іншых». Дачка бізнэсмена Каліна расказала, як разам з братам чакае яго з калоніі1

Ізраільская армія пачала аперацыю па акружэнні Газы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі12

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць