Культура11

Кнігі самай беларускамоўнай супрацоўніцы Нацбібліятэкі і самага габрэйскага беларускага пісьменьніка

Выйшаў том Зьмітрака Бядулі ў залатой сэрыі "Беларускага кнігазбору" і новая кніга Людкі Сільновай.

Сільнова Людка. Крышталёвы сад: кніга крытыкі. Менск: Выдавец: І. П. Логвінаў, 2006. — 144 с. (Другі фронт мастацтваў).

Кніга складаецца зь некалькіх частак. Друкуецца маніфэст транслінгвізму і псыхадэлічнага літаратуразнаўства «Крышталёвы сад».

Другая частка — «Літаратурныя партрэты». Тут — пра Надзею Артымовіч і Алега Бембеля, Юр’я Гуменюка і Ігара Бабкова, Юрку Голуба і Уладзімера Дубоўку, Яўгенію Пфляўмбаўм і Вольгу Седакову.

Трэцяя частка зьмяшчае рэцэнзіі на кнігі Пётры Васючэнкі, Уладзімера Арлова, Леры Сом, а таксама фільм «2001 Касьмічная адысэя» Стэнлі Кубрыка.

Друкуюцца мініятуркі‑абразкі «Запісы за кухоннай фользе», інтэрвію, дадзенае часопісу «Першацьвет» ды інш.

Шукайце ў незалежных распаўсюднікаў

Бядуля Зьмітрок. Выбраныя творы. Менск: Кнігазбор, 2006. — 496 с.

У кнізе зьмешчаныя вершы ўраджэнца сёньняшняга вялейска‑лагойскага памежжа, аповесьці «Салавей», «У дрымучых лясах», некалькі апавяданьняў уключна з хрэстаматыйнымі «Пяцьцю лыжкамі заціркі». Друкуецца публіцыстыка 1917‑1919 гг., у ліку і «любімая кніга» прапагандыстаў з БТ «Жыды на Беларусі».

Укладаньне, прадмова і камэнтары Ўладзімера Казьберука.

Гэтую кнігу шукайце ў кнігарнях.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі15

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Катар прыгразіў Еўропе скарачэннем паставак газу3

Колькасць пацверджаных расійскіх ваенных страт перавысіла 120 тысяч чалавек12

У цэнтры Брэста паставілі гіганцкі помнік гузіку9

Праект Belaruskicry прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем4

«Прапаноўваў два блокі Winston, каб перадалі Знаку ліст». Былы палітвязень Дзмітры Міхайлаў — пра Максіма Знака

У Мінску здарыўся чарговы патоп

Шрайбман: Лукашэнка больш прагматычны за Пуціна10

У Закарпацці падлеткі 13, 14, 16 і 17 гадоў згвалтавалі 46-гадовую жанчыну3

Палітвязню з Маладзечна, у якога няма адной нагі, прысудзілі 4 гады калоніі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі15

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць