Максімальны кошт праезду ў маршрутках Мінска прапануецца павысіць да канца года да 6 500 [сёння праезд каштуе 3 000 — 3 300]. Пра гэта паведаміла начальнік планава-камерцыйнага аддзела ДУ «Сталічны транспарт і сувязь» Вольга Лось сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінгарвыканкаме.

«Мы ініцыявалі разгляд пытання павышэння тарыфаў на перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах на экспрэсных маршрутах (маршрутках)», — сказала Вольга Лось. Паводле яе слоў, тарыф на адну паездку працягласцю маршруту да 10 км прапануецца павысіць да 5 100, звыш 10 км — 6 500.

Начальнік планава-камерцыйнага аддзела адзначыла, што ініцыятыва аб павышэнні платы за праезд у маршрутках

абумоўлена нерэнтабельнасцю перавозак гэтым відам пасажырскага транспарту.

«У 2011 годзе ў сталіцы азначылася тэндэнцыя скарачэння колькасці прыватных перавозчыкаў і аўтобусаў. З пачатку года з ліній сышло каля 200 аўтобусаў (каля 20% з ліку), спынілі дзейнасць 22 перавозчыкі, з іх 7 індывідуальных прадпрымальніка», — канстатавала Вольга Лось.

Нагадаем, што праезд у грамадскім транспарце (метро, аўтобусы, тралейбусы, трамваі) прапануецца да канца года давесці да 1 850 рублёў, павышаючы паэтапна (першы раз да 1 300 рублёў, сёння — 950 рублёў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?