Дзяржаўныя выданні стрымана адрэагавалі на навіну пра смерць Муамара Кадафі. «Рэспубліка» і «Народная газета» ў пятнічных выпусках увогуле не паведамілі пра гучную падзею. Магчыма, прычынай тут тэхнічныя асаблівасці выпуску гэтых выданняў, напрыклад, час подпісу ў друк. Аднак, іхнія дзяржаўныя і недзяржаўныя калегі паспелі падрыхтаваць артыкулы пра смерць шматгадовага лівійскага лідара.

«Советская Белоруссія» размясціла артыкул пра падзеі ў Сірце на 4-й паласе.

«Будзем шчырымі, лёс лідара лівійскай Джамахірыі быў прадвызначаны. Калі яго войскі пачалі расстрэльваць уласных грамадзян, калі ў вайну на баку паўстанцаў выступіла НАТО, калі ад яго адвярнулася ўся сусветная супольнасць. Слабадан Мілошавіч, Садам Хусейн і Усама бен Ладэн скончылі свае дні па–рознаму, але розніца гэтая непрынцыповая», — піша аўтар артыкулу. Далей ён развівае думку, што адной перамогі паўстанцам мала, што галоўнае — аднаўленне разбуранай краіны — яшчэ наперадзе.

Газета «Звязда» напісала пра Муамара Кадафі, але, як калегі з «СБ», не на першай паласе. У артыкуле, змешчаным у падвале 2-й старонкі пераказваюцца акалічнасці захопу ў палон параненага палкоўніка. Газета цытуе замежныя СМІ, не даючы ўласных ацэнак падзеі і прагнозаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?