У пятніцу завяршыўся барысаўскі этап рэалізацыі білетных пакетаў на хатнія паядынкі БАТЭ ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў УЕФА з італьянскім «Міланам» (1 лістапада, пачатак, а 20:00) і чэшскай «Вікторыяй» (23 лістапада, 21:00).
З нядзелі, 23 кастрычніка, пазасталыя пакеты
паступяць у продаж у касы сталічнага стадыёна «Дынама» (час іх працы — з 10.00 да 19.00)
Цана пакетаў залежыць ад катэгорыі — адпаведна 450.000, 250 000 і 120 000 рублёў.