22.10.2011 / 14:41

У Светлагорску пачалося будаўніцтва лядовага палаца 4

У ім будзе 500 месцаў.

У кастрычніку ў Светлагорску пачаліся работы па будаўніцтве лядовага палаца на 500 месцаў.

Як паведаміў начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Светлагорскага райвыканкама Мікалай Палуян, узвядзенне лядовага палаца — гэта першы этап будаўніцтва Цэнтра гульнявых відаў спорту. "Цэнтр будзе складацца з лядовага палаца, залы для гульнявых відаў спорту, басейна, гатэля і стаянкі. Будоўля маштабная, таму праводзіцца ў некалькі этапаў", — удакладніў Палуян.

Паводле яго слоў,

будаўніцтва поўнасцю ідзе за кошт спонсарскіх сродкаў.
На ўзвядзенне Цэнтра гульнявых відаў спорту неабходна не менш як 56 млрд. рублёў. На гэтым этапе спонсарам выступае ВА "Беларуснафта", якое ўжо выдзеліла 4 млрд. рублёў на пачатак будаўніцтва лядовага палаца.

У Светлагорскім раёне ёсць сем спартыўных школ. "Але такога аб'екта ў нас няма, дзе дзеці могуць займацца хакеем, фігурным катаннем, шорт-трэкам, канькабежным спортам. У нас ёсць адзінае ў вобласці аддзяленне канькабежнага спорту, і нам цяжка развіваць гэты від спорту, таму што няма адпаведнага будынка", — дадаў начальнік аддзела.

Ён не сумняваецца, што лядовы комплекс будзе запатрабаваны.
"У нас ёсць аматарскія хакейныя каманды, якія ездзяць гуляць у Жлобін. Упэўнены, у нас будзе дастаткова дзяцей для камплектавання груп", — мяркуе Палуян.

Аднак у райцэнтры пакуль застаецца нявырашаным пытанне з будаўніцтвам вяслярнай базы з вяслярным каналам. "Збіраліся будаваць, ужо пачалі распрацоўваць праектна-каштарысную дакументацыю, але пакуль усё гэта замарозілася. Будаўніцтва мелася быць па лініі Нацыянальнага банка (беларускую федэрацыю веславання ўзначальвае былы старшыня Нацбанка Пётр Пракаповіч. — БелаПАН.), які павінен быў фінансаваць гэту будоўлю, але пакуль мы не распрацоўваем праектна-каштарысную дакументацыю", — зазначыў суразмоўца.

Ён нагадаў, што ў Светлагорску вялікія традыцыі веславання акадэмічнага, тут яшчэ ў былыя часы трэніравалася зборная СССР.

Паводле афіцыйных звестак, Гомельская вобласць па выніках 9 месяцаў не выканала заданне па будаўніцтве жылля — уведзена ў строй 61,8% ад запланаванага аб'ёму.

0
SAM69 / Адказаць
22.10.2011 / 18:19
Ну нет у меня литературных выражений по этому поводу.Из кого получались мировые звёзды в хоккее? Из дворовых пацанов. А в этих дворцах не хватит денег,чтобы заниматься.Так для кого они? Непонятно.
0
Былы кулак / Адказаць
22.10.2011 / 19:44
Толькі патэнтаваныя лайдакі могуць будаваці лядовыя коўзалкі замест бульбасховішчаў падчас крызісу .
0
Ёпрст / Адказаць
22.10.2011 / 22:13
У краіне усё гарыць сінім полымем, а тут керасін разліваюць. Ну-ну!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру