22.10.2011 / 15:31

Восеньскае абвастрэнне 5

Беларускае грамадства, разам з прэзідэнтам, гэбнёй, прыбіральшчыцай з ААЦ, Віктарам Івашкевічам знаходзіцца ў глыбокай дэпрэсіі.

Беларускае грамадства, разам з прэзідэнтам, бюракратычнай мафіяй, гэбнёй, прыбіральшчыцай з будынку ААЦ, Віктарам Івашкевічам, шафёрам Іосіфам Іосіфавічам, разам з якім мы сёння разгружалі блокі, знаходзіцца ў глыбокай дэпрэсіі. Дэпрэсія — жудасны стан для палітыка (шчыра спачуваю) і цудоўны для літаратара, страшэнны для развіцця турызму і ідэальны для рэвалюцыі.
А паколькі рэвалюцыя, як і сэкс, ёсць добрай сама па сабе — дабраславім дэпрэсію і падзякуем за яе Богу!

Перад кожным чалавекам, які бярэцца сёння за пяро, балончык з фарбай ці ручку ўзмацняльніка паўстае пытанне: «Навошта?» І не тое каб яно не паўставала раней, але калі ўчора яно гучала лёккім і ўсмешлівым моцартыянскім менуэтам, то сёння грукоча басамі акурат ў самыя вушы: не выкруцішся, маеш адказваць! Навошта калі не штодня, дык штотыдня, тыя «адмарозкі», на якіх не паўздзейнічаў новы закон аб КДБ (а колькі паперы перавялі!) пішуць разгромныя «пасквілі» на рэжым, выводзяць на шэрай сцяне: «Свабоду палітвязням!» ці арганізоўваюць страйк на бліжэйшым заводзе? Што прымушае іх ісці на танкі са сваімі шабелькамі, ды яшчэ ў кардонных шлемах, ды пахмурным надвор’ем?

Натхняе іх не Ежы Бузэк і не пазачарговая сесія на валютнай біржы, а простыя нематэрыяльныя абстракцыі: восень, няшчаснае (ці, наадварот, шчаслівае) каханне, прачытаная яшчэ ў дзяцінстве кніжка, сэнс якой мог бы змясціцца ў адным абзацы… Дэпрэсія, урэшце. Так, восеньскае абвастрэнне! Любыя мае, у той час як у адказ на рост цэн на паліва шмат хто з нас лішні раз крычаць на жонку ці дзіцё, а пасля геніяльнай (я не жартую) прэзідэнцкай прамовы «закіне за каўнер» і ляжыць покатам, знаходзяцца людзі (знаходзяцца!), якія тую самую энэргію выкарыстоўваюць на канструктыўную нянавісць на адрас «беларускага цуду».

Прапаную з заўтрашняга дня паспрабаваць крычаць не на дачку, якая вярнулася з двойкай са школы, а на начальніка. Прапаную цаніць і песціць свае негатыўныя эмоцыі, не ў якім выпадку не спускаць іх на чатыры бакі, тым больш у сваёй кватэры, а выкарыстаць… мажліва УСЯГО АДЗІН РАЗ! ТАМ.

Так што збірайце сваю дэпрэсію ў адмысловы флакон і… не адстаўляйце занадта далёка: маразы ідуць!..

Алесь Кіркевіч, Гродна

0
спадар чорнарус / Адказаць
22.10.2011 / 16:51
але ж па-мастацку выразна напісана. ды і тэхналагічна так казаць такі б тэкст у неабходные часы замест лысай резіны
0
Satan / Адказаць
22.10.2011 / 17:02
>Так што збірайце сваю дэпрэсію ў адмысловы флакон Идея, конечно, оригинальная. Но вы кое-что не учли. Определенная категория лиц может получать удовольствие от негативным эмоций других людей. Энергетический вампиризм для гурманов, так сказать. Впрочем, в сказках порой вампиры тоже не у всех подряд кровь пьют. Я, например, могу "питаться" именно негативными эмоциями. Хотя и не всегда пользуюсь этим. Но я встречал людей, которые в этом искусстве достигли намного большего совершенства, чем я.
0
korsak / Адказаць
22.10.2011 / 17:12
Malajczyna. Pryjemna zdziviusia, pabaczyuszy imia autara.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру