23 кастрычніка ўНа з’езд прыбылі каля 120 дэлегатаў, некалькі дзясяткаў ганаровых гасцей, прадстаўнікоў творчай і навуковай інтэлігенцыі. Ёсьць і замежныя госці з Беласточчыны.канфэрэнц-зале Чырвонага касцёла Мінска пачаўся чарговы ХІ з’езд Таварыства беларускай мовы.
Прысутнічаюць прадстаўнікі Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі. У прэзідыюме — Алег Трусаў, Радзім Гарэцкі, Алена Анісім.
Са справаздачай выступіў старшыня ТБМ Алег Трусаў. Ён распавёў пра дасягненні за апошнія 3 гады.
Упершыню на дзяржаўным узроўні былі адзначаныяАдбыліся 3 агульнанацыянальныя дыктоўкі. Заснавы часопіс «Верасень».600-я ўгодкі Грунвальдскай бітвы.
Выйшлі статуты Узброеных сіл на беларускай мове.Ідзе праца над ставарэннем парталу ТБМ у інтэрнэце. Пашыраецца колькасьць сяброў Таварыства — да прыкладу, у Лідзе ў ТБМ уступіла больш за 200 маладых людзей — навучэнцаў каледжаў.
Намеснік старшыні ТБМ старшыня мінскай гарадской арганізацыі Алена Анісім распавяла пра шматлікія навуковыя і адукацыйныя праекты. Зараз
ідзе праца над перакладам Правілаў дарожнага руху.Але тут патрэбнае супрацоўніцтва з ўладнымі структурамі.
Трымаў справаздачу галоўны рэдактар органа ТБМ, газеты «Наша слова», Станіслаў Суднік.
З кароткімі паведамленнямі выступілі кіраўнікі абласных філіяў ТБМ, галоўны рэдактар тыднёвіка «Новы час» Аляксей Кароль.
Лінгвіст Вінцук Вячорка адзначыў, што ў цэлым моўная сітуацыя ў краіне горшая, чым у камуністычныя гады. Страты, што адбыліся за апошнія гады, жахлівыя: катастрафічна падае колькасць беларускамоўных школ і класаў. Колькасць абітурыентаў, што здаюць цэнтралізаванае тэставанне па беларускай мове, скарацілася на 25%. Нельга параўнаць нацыянальнае тэлебачанне і радыё, якім ў
Патрэбны прававы інстытут і юрысты для абароны беларускай мовы.Сам Вінцук Вячорка гатовы аказаць прававую дапамогу кожнаму, хто сутыкаецца з моўнай дыскрыдытацыяй.
Дэлегаты з’езду ТБМ маюць намер выступіць са зваротам да ўладаў Беларусі
абвесціць наступны, 2012 год «Годам беларускай мовы» у гонар юбілеяў класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа і Янкі Купалы.Таксама дэлегаты хочуць звярнуцца да заканадаўчых органаў ўлады з прапановай распрацаваць і прыняць закон «Аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы» і прапануюць свой праект закону.
***
Старшынёй ТБМ зноў абраны Алег Трусаў.