Разбор завалаў у горадзе Ван, Reuter

Разбор завалаў у горадзе Ван, Reuter

Ад пяцiсот да тысячы чалавек загінулі з-за землятрусу ў Турцыі, паведамляе CNN Turk са спасылкай на галоўнага сейсмолага краіны.

Віцэ-прэм'ер Турцыі Бешыр Аталай паведаміў, што разбураныя каля дзесяці дамоў у горадзе Ван, побач з якім знаходзіўся эпіцэнтр землятрусу, яшчэ 25-30 будынкаў разбураныя ў найблізкім горадзе Эрджыш, паведамляе Reuters.

У прыватнасці, у Эрджышы разбураны школьны інтэрнат.

Землятрус адбыўся ў Турцыі ў нядзелю, быў чутны ў Арменіі, Іране і Грузіі. Паводле турэцкіх сейсмолагаў, магнітуда землятрусу склала 7,2.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?