Кошт праезду ў грамадскім транспарце Мінска плануецца павялічыць з 1 лістапада да 1 300 рублёў. Аб гэтым паведаміў сёння на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме дырэктар «Сталічнага транспарта і сувязі» Валерый Шкуратаў, паведамляе БЕЛТА.

«Мы падрыхтавалі абгрунтаванне неабходнасці павышэння тарыфаў да гэтага ўзроўню. Мяркую, цягам тыдня такое рашэнне Мінгарвыканкам прыме, затым яно павінна прайсці ўзгадненне ў Міністэрстве эканомікі і экспертызу ў Мінюсце.

Раней, чым 1 лістапада, мы не зможам гэта зрабіць»,
 — адзначыў Валерый Шкуратаў.

Кошт праезду на маршрутах, якія ажыццяўляюцца прыватнымі перавозчыкамі,

складзе каля 4 500.

Нагадаем, што да канца года плануецца кошт праезду ў грамадскім транспарце падняць да 1850 рублёў.

Зараз адзін талончык каштуе 950 рублёў, апошні раз даражаў 10 верасня з 900 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0