У Менску, на былой Варвашэні, 8 працуе выстава мастака Алеся Цыркунова – першая з трыяды заплянаваных экспазыцыяў, прысьвечаных вызвольнаму руху Беларусі апошняга стагодзьдзя.
На карцінах ‑‑ Вацлаў Іваноўскі, браты Луцкевічы, Браніслаў Тарашкевіч, Вінцэнт Гадлеўскі, Васіль Быкаў, Міхась Ткачоў, Зянон Пазьняк, Уладзіслаў Чарняўскі…