Мінэнерга РФ разлічвае на актывізацыю супрацоўніцтва ў энергетыцы паміж расійскімі і беларускімі кампаніямі, у тым ліку па пытанні куплі беларускага нафтахімічнага комплексу «Нафтан-Палімір»,
паведаміў журналістам у Маскве намеснік кіраўніка міністэрства Анатоль Яноўскі.

«Падзеі апошняга года, у тым ліку фарміраванне Адзінай эканамічнай прасторы і Мытнага саюза, стварылі перадумовы для таго, каб наша энергетычнае супрацоўніцтва яшчэ больш актывізавалася», — сказаў Яноўскі, адказваючы на пытанне аб ходзе перамоў з Беларуссю па ўваходжанні расійскіх кампаній у капітал беларускіх прадпрыемстваў.

«Па „Нафтан-Паліміры“ ёсць прапановы», — цытуе Яноўскага РІА Новости.

Раней улады Беларусі заяўлялі пра планы прыватызаваць «Нафтан-Палімір», адзін з найбуйнейшых нафтахімічных комплексаў у СНД і ва Усходняй Еўропе, створаны ў лістападзе 2008 года шляхам зліцця прадпрыемстваў «Палімір» і «Нафтан». Аляксандр Лукашэнка ацэньваў «Нафтан-Палімір» у 3 млрд. долараў, а першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка адзначаў у канцы студзеня зніжэнне цікавасці да прадпрыемства з боку расійскіх кампаній «Раснафта» і «Лукойл».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?