Нацыянальны статыстычны камітэт паведамляе, што налічаны сярэдні заробак у верасні склаў 2 млн 260 тыс 112 рублёў (у жніўні 2011 г. — 1 992 310), рабочых і служачых — 2 млн 281 тыс. 343 рублі (у жніўні 2011 г. — 2.005.561 рубель).

2 млн 260 тыс. 112 рублёў — гэта на сёння 265 амерыканскіх даляраў.

Многія лічаць такую статыстыку завышанай. Так, на сайце недзяржаўнай «Брестской газеты» праводзіцца апытанне: «Колькі ўмоўных адзінак складае ваш заробак пасля ўсталявання адзінага банкаўскага курсу ў 8 680 рублёў (сёння — 8 520)?"

Па стане на 16:49 панядзелка,

46% пазначылі, што ад 101 да 200 даляраў, 27,72% — ад 50 да 100 даляраў,
10,89% — ад 201 да 350 даляраў, 7,43% — менш за 50 даляраў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?