У Нацыянальным музеі прэзентавалі адноўленыя постаці Вітаўта і Ягайлы — гэта скульптуры ў поўны рост, выкананыя сябрамі Беларускага саюза мастакоў Паўлам Лукам і Юрыем Піскуном.
Скульптар Павал Лук.
Скульптар Юрый Піскун.
Вонкавы вобраз Вітаўта адноўлены на падставе выявы з асабістай пячаткі князя, мініяцюры на прастоле пачатку XVI стагоддзя і гравюры з кнігі Гваньіні 1578 года. За аснову пры рэканструкцыі постаці Ягайлы была ўзятая пластыка надмагілля караля. Касцюм узноўлены дзякуючы выяве з абраза «Пакланенне трох каралёў».