Андрэй быў са сваёй жонкай у рэстарацыі «Крыніца». Калі яны выйшлі на ганак, то ўбачылі двух чалавек, якія прадставіліся супрацоўнікамі міліцыі. Яны без тлумачэньняў пасадзілі Андрэя Дзьмітрыева ў машыну і адвезьлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну Менску.

12 студзеня Андрэя затрымлівалі супрацоўнікі міліцыі Партызанскага раёну на вуліцы Захарава, калі ён выйшаў з офісу. На яго склалі пратакол паводле дробнага хуліганства. Судзьдзя пакарала Дзьмітрыева арыштам на трое сутак. Менавіта столькі часу ён правёў да суду ў турме на вуліцы Акрэсьціна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?