Нацыянальны банк Беларусі замовіў сабе брэндбук, аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Сяргей Дубкоў.

«Нацыянальны банк замовіў свой брэндбук, рашэнне ўжо прынята. Таксама мы правядзем адпаведныя мерапрыемствы з нагоды карпаратыўнага стылю і пазіцыянавання Нацыянальнага банка», — сказаў Сяргей Дубкоў. Па словах прадстаўніка Нацбанка, пасля таго, як брэндбук будзе падрыхтаваны, яго прэзентуюць шырокай грамадскасці.

Сяргей Дубкоў падкрэсліў, што стварэнне брэндбука з’яўляецца дастаткова сур’ёзнай інавацыяй для беларускіх органаў дзяржкіравання. Гэта дазволіць Нацбанку пазіцыянаваць сябе як орган дзяржкіравання,

«які з’яўляецца не канторай, а досыць крэатыўнай арганізацыяй, якая працуе на карысць усёй краіны», — лічыць ён.

Брэндбук — гэта дакумент з апісаннем фірмовага стылю, яго асноўных пазіцый і правілаў іх выкарыстання. Своеасаблівы стандарт, у якім адлюстраваны набор правіл для ўвасаблення элементаў фірменнага стылю на розных носьбітах і ў розных сітуацыях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?