У аўторак на світанку ў Лівіі быў пахаваны Муамар Кадафі. Фотаздымкі нежывога былога кіраўніка Лівіі 20 кастрычніка абляцелі ўвесь свет.
У інтэрнэце і па тэлебачанні неаднаразова круцілі апошнія хвіліны жыцця Муамара Кадафі з вядомай просьбай — «Харам» (грэх). Вядомы дыктатар, чалавек, які праславіўся дзясяткамі незаконных і, па сутнасці, грэшных справаў, паўстаў перад светам звычайным спалоханым старым чалавекам, які прасіў паратунку. Так для Муамара Кадафі скончылася
Ці закранулі звычайных беларусаў гэтыя сусветныя навіны? Што думаюць мінчукі пра лівійскую рэвалюцыю? Ці шкадуюць забітага дыктатара, які пры жыцці сябраваў з Лукашэнкам і нават наведваўся ў Мінск? Ці ўсё ж такі, беларусы раздзяляюць радасць лівійскага народа, які пазбавіўся дыктатара?
А таксама, ці магчыма нешта падобнае ў Беларусі, на думку жыхароў сталіцы?