Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з удзельнікамі пасяджэння Рады ПА АДКБ.

На думку Лукашэнкі, варта звярнуць сур’ёзную ўвагу на сучасную інфармацыйную прастору, паколькі «толькі сляпы не бачыць, што там адбываецца». «Інфармацыйная прастора выкарыстоўваецца па асобных напрамках як спроба дэстабілізаваць сітуацыю ў тых ці іншых дзяржавах», — сцвярджае Аляксандр Лукашэнка. У якасці прыкладу ён прывёў падзеі ў арабскім свеце, дзе, сцвярджае ён, пасля рэвалюцый сітуацыя зусім не палепшала. Напрыклад, на нядаўніх выбарах у Тунісе перамогу атрымалі радыкальныя ісламісты, заявіў ён. [Рэд. Партыя Адраджэння, якая перамагла ў Тунісе, гэта мусульманскі аналаг еўрапейскіх хрысціянскіх дэмакратаў, яна заяўляе пра жаданне збудаваць у Тунісе дэмакратыю турэцкага ўзору.]

«Думаць аб тым, што гэта далёка ад нас і нас не датычыць, нельга.

Але і думаць аб тым, што мы дрыжым перад гэтымі «сеткамі» і гэтак далей, таксама нельга. У Беларусі гэта паказваюць»,
 — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, на працягу гэтага года ў Беларусі не раз рабіліся спробы дэстабілізаваць абстаноўку, у тым ліку з выкарыстаннем Інтэрнэту і сацыяльных сетак. «Мы навучыліся змагацца з гэтым злом, і мы дамовіліся аб тым, што павінны каардынаваць нашы намаганні», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. «Тут няма ніякага страху, тут няма ніякіх забарон.

Мы ні ў якім выпадку не закрываем Інтэрнэт, блогі, старонкі ў сацыяльных сетках. Мы нікому не процідзейнічаем. Калі ласка, гаварыце, абмяркоўвайце. Але калі гэта процізаконнае дзеянне, мы адпаведныя меры прымаем»,
 — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што лідары краін АДКБ дамовіліся абменьвацца вопытам па абароне сваёй інфармацыйнай прасторы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?