Міністра эканомікі Беларусі Мікалая Снапкова больш за ўсё хвалюе рост цэнаў на дурніцы. Пра гэта ён заявіў падчас прамой лініі, адказваючы на пытанне «Камсамольскай праўды». У яго спыталі, на якія цэны ён звяртае ўвагу.

«Больш за ўсё мяне турбуюць цэны на замарожаныя ягады. Па-першае, яны нечувана высокія, а па-другое, яны імпартуюцца. У нашай краіне, дзе любыя ягады растуць, мне здаецца, гэта непрымальна. Таму дурніцы па 200 тысяч за кілаграм я не купляю. Пра астатняе, кажу і як міністр, і як сем’янін, які ходзіць у крамы, тавар павінен каштаваць столькі, колькі ён павінен каштаваць. Але пры гэтым

чалавек павінен зарабляць столькі, колькі ён зарабляе», —
адказаў міністр эканомікі.

А вось з тым, што

беларускія агуркі па 18 тысяч — гэта абуральна,
Снапкоў не пагадзіўся.

«Не зусім я згодзен наконт «абуральна». Калі ў продажы ёсць агуркі па 18 тысяч, я думаю, што тым работнікам, якія вырошчваюць агуркі, павялічаць заработную плату зыходзячы з таго, што так дорага прадалі агуркі. Адпаведна гэтыя работнікі могуць пайсці і купіць гэтыя агуркі па гэтай цане».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?